Навукова-гікаўскі падкаст па-беларуску
Сёння, у апошнім у 2025 годзе выпуску, размаўляем з Алесем Юрковым пра яго прафесійны занятак — анестэзіялогію і рэаніматалогію. Пра тое, як Алесь прыйшоў у медыцыну, як вырашыў ратаваць жыццё, пра пераезд у Няметчыну і пра фантастыку, пра падрабязнасці прафесіі і пра надзвычайныя выпадкі. У выпуску будзе шмат непрыемных момантаў, але якія раскрываюць сутнасць дзейнасці Алеся. Усіх з надыходзячымі святамі і прыемнага праслухоўванн...
Сканчваем знаёмства з сусветам Warhammer Fantasy Battle размовай з Алесем Юрковым пра Эпоху Сігмара, бягучы стан сусвету, расстаноўку сіл, асноўныя падзеі гэтай эпохі, пра гульні, стужкі ды кнігі сусвету. Прыемнага прагляду і праслухоўвання, спадарства!
🔸 Алесь у Twittar: https://twitter.com/Lex_i_Ozzy 🔸 Алесь у Instagram: https://www.instagram.com/bi_space_wolves 🔸 Падкаст "Худо не было": https://hugo-nebula.transistor.fm 🔸 ...
Працягваем знаёміцца з сусветам Warhammer Fantasy Battle! Сёння будзем размаўляць пра Канец Часоў - падзея ў гісторыі сусвету Warhammer Fantasy Battle, якая скончыла эпоху Старога Свету і распачала Эпоху Сігмара.
🔸 Алесь у Twittar: https://twitter.com/Lex_i_Ozzy 🔸 Алесь у Instagram: https://www.instagram.com/bi_space_wolves 🔸 Падкаст "Худо не было": https://hugo-nebula.transistor.fm 🔸 Усе выпускі пра Warhammer: https://www.yo...
Распачынаем нашае знаёмства з сусветам Warhammer Fantasy Battle! Сёння разам з аматарам фэнтэзі Алесем Юрковым будзем разбірацца ва ўсіх акалічнасцях фэнтэзійнай Вахі, паглядзім на істот сусвету, на яго гісторыю стварэння і даведаемся пра асноўныя падзеі з гісторыі Старога Свету.
🔸 Алесь у Twittar: https://twitter.com/Lex_i_Ozzy 🔸 Алесь у Instagram: https://www.instagram.com/bi_space_wolves 🔸 Падкаст "Худо не было": https://hugo...
Сёння размаўляем пра гравітацыйныя хвалі, спецыяльную ды агульную тэорыі адноснасці і тэлескоп Эйнштэйна. Госця выпуску - Ганна Марозава, Product Project Engineer ды інжынерка, якая працавала над тэлескопам Эйнштэйна.
Прыемнага праслухоўвання ды прагляду! 😊
ГЛЯДЗЕЦЬ І СЛУХАЦЬ ВЫПУСК 🔸 YouTube: https://youtu.be/FXBy_erUN8c 🔸 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ 🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 🔸 Спампаваць mp3: https:...
Дэфібрылятар СПЫНЯЕ СЭРЦА? Штучнае дыханне непатрэбна? / Гаворым пра першую дапамогу / Цёмны Лёс #35
Сёння размаўляем разам з інструктарам па першай дапамозе Рыгорам пра тое, што трэба ведаць, каб дапамагчы чалавеку ў небяспечных абставінах. Што рабіць перш на перш, як спыніць крывацёк, пад якую музыку рабіць масаж сэрца, чаму дэфібрылятар ёсць паўсюль, ці можна атрымаць крымінальную адказнасць за дапамогу пацярпеламу і шмат чаго яшчэ.
Прыемнага праслухоўвання ды прагляду! 😊
Гэта апошняя частка па сусвете Warhammer 40k, у якой мы паразмаўляем пра настольныя і відэагульні, а таксама про мастацкія творы вакол сусвета. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
🔹 Міхаіл на Behance: https://www.behance.net/skatnerpro
УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER 40K 🔹 Частка №1 - База сусвету: https://youtu.be/B304YcdDylc 🔹 Частка №2 - Імперыўм Чалавецтва: https://youtu.be/LYeAqXWYCG8 🔹 Частка №3 - Істоты сусвету...
Сёння разам з эсперантыстам Раманам Ралько мы будзем паглыбляцца ў свет мовы эсперанта: ад гісторыі яе стварэння і развіцця, да падабенства з беларускай мовай і чытання беларускіх вершаў на эсперанта. Таму, прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры і сяброўкі! 😊
НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ 0:45 Аб выпуску 2:34 Прадстаўленне Рамана 8:20 Як прыйшоў да эсперанта і беларускай моваў 25:04 Пра Людзвіза Зэменгофа 30:44 Падабенства беларуска...
Сёння вас чакае поўннае паглыбленне ва ўсе асноўныя падзеі Warhammer 40k: ад Бойкі ў Нябёсах, Старых і Ктан, да сучасных падзей сусвету. Гэта бадай што галоўны выпуск серыі, дзеля якога рабіліся папярэднія. Таму, прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
🔹 Міхаіл на Behance: https://www.behance.net/skatnerpro
УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER 40K 🔹 Частка №1 - База сусвету: https://youtu.be/B304YcdDylc 🔹 Частка №2 - Імперыўм Ч...
Cёння паслухаем пра тое, як спадар Зміцер aka Маленькі Зянон пераклаў 230 000 радкоў гульні Baldur's Gate III на беларускую. Акрамя таго, паразмаўляем пра штучны інтэлект, пра Лондан, пра data science і аналітыку дадзеных. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, даражэнькія! 😊
СПАСЫЛКІ 🔹 Твітар Зміцера: https://twitter.com/zmiecer 🔹 Рэпазіторый з перакладам: https://github.com/Trasiankus/bg3-belarusian 🔹 Выпуск пр ML: https://y...
Сёння вы даведаецеся пра гісторыю асноўных рас, засяляючых сусвет Warhammer 40k: Оркі, Альдарі, Некроны, Імперыя Тау, Тыраніды і Богі Іматэрыўма. Пагаворым пра іх вытокі, узаемаадносіны адно з адным і з Імперыумам Чалавецтва. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
🔹 Міхаіл на Behance: https://www.behance.net/skatnerpro
УСЕ ВЫПУСКІ ПРА WARHAMMER 40K 🔹 Частка №1 - База сусвету: https://youtu.be/B304YcdDylc 🔹 Частка №2 -...
Працягваем паглыбляцца ў сусвет Warhammer 40k! Сёння размова пойдзе пра гісторыю стварэння і існавання Імперыўма Чалавецтва, пра Імператара і прымархаў, пра касмадэсантнікаў і легіёны. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
🔹 Міхаіл на Behance: https://www.behance.net/skatnerpro
0:00 Прадстаўленне 1:50 Кароткае апісанне Імперыўма Чалавецтва 3:40 Хто такі Імператар Чалавецтва і як ён з'явіўся 10:45 Станаўленне Імператарам ...
Пачынаем другі сезон Цёмнага Лёсу з серыі эпізодаў па сусвету Warhammer 40k! Гэта найбуйнейшы фантастычны сусвет, які інтэнсіўна развіваецца больш за 30 гадоў. Разам з маім госцем Міхаілам мы паспрабуем паслядоўна распавесці вам аб усіх галоўных падзеях ды героях Warhammer 40k. Задача складаная, але спадзяёмся, што вынік вам спадабаецца!
У першай частцы мы пазнаёмімся с Міхаілам, і адразу скокнем у скарочаны аповед аб асноўных паня...
Сёння размаўляем пра IT і ў прыватнасці пра такую галіну як Site Reliability Engineering. Таксама пагаворым пра жыццё ў Крэмніевай Даліне і ці насамрэч праца ў Google - гэта праца мары. Госць выпуску ex-SRE Engineer з Google Аляксей Кандраценка. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
СПАСЫЛКІ З ВЫПУСКУ 👉 Betsy Beyer: "Site Reliability Engineering": https://sre.google/books 👉 Блог Аляксея: https://alkandratsenka.blogsp...
Гэта другая і апошняя частка цыкла выпускаў пра сусвет Кола Часу (The Wheel of Time). Сёння будзем знаёміцца з геаграфіяй Кола Часу і з асноўнымі падзеямі, паглыбімся у гісторыю старажытных народаў і артэфактаў. А распавядаць нам пра ўсё гэта будзе праграміст, SRE Engineer і знаўца сусвету Кола Часу - Зміцер Барадаенка. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
СПАСЫЛКІ З ВЫПУСКУ 👉 Першая частка (пра базу і істот): https:...
Сёння размаўляем пра фэнтэзійны сусвет пісьменніка Роберта Джордана - сусвет Кола Часу (The Wheel of Time). Некалькі гадоў таму Amazon пачаў рабіць серыял па першых кнігах Роберта, але ён вельмі сціпла перадае грандыёзнасць твора. Па памерах і дасканаласці сусвет WoT параўноўваюць з Дзюнай і нават Міжзем'я з Уладара Пярсцёнкаў! А распавядзе нам пра ўсё гэта праграміст, SRE Engineer і знаўца сусвету Кола Часу - Зміцер Барадаенка. П...
Сёння размаўляем пра досвед соннага паралічу і як ён звязаны з усведамленнем у сне, як і навошта ўсвядомлівацца ў сне і чаму карысна запісваць свае сны. У гасцях блогерка, якая піша аповеды, заснаваныя на ўласных снах - Марго Сонная. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
СПАСЫЛКІ З ВЫПУСКУ 👉 Беларускі Мастадон: https://vkl.world 👉 Марго ў VKL: https://vkl.world/@ohdsad 👉 Марго ў Твітары: https://twitter.com/ohDsaad ...
Сёння размаўляем пра этычнасць, бяспеку і самасвядомасць штучнага інтэлекту. У якасці уводнай часткі, мы пагаворым пра тое, як працуюць сучасныя нейрасеткі і пра спецыялістаў якія іх распрацоўваюць. Госць выпуску - Machine Learning Engineer Зміцер Сыракваш. Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊
СПАСЫЛКІ З ВЫПУСКА 👉 Беларускі Мастадон: https://vkl.world 👉 Беларускі ШІ ў Тэлеграме: https://t.me/belarusai 👉 Лекс Фрыдман...
Сёння размаўляем пра сацыялінгвістыку, пра станаўленне моў, пра адзінасць мовы ў дзяржаве, каланізацыі і пытанні вывучэння замежных моў і пра Master's degree у Еўропе. А распавядзе нам аб гэтым выдатная дзяўчына, мовазнаўца, ц'ютарка ангельскай мовы ды блогерка - Іна Мезенцава. Прыемнага праслухоўвання, сябры! 😊
СПАСЫЛКІ З ВЫПУСКА 👉 Беларускі Мастадон: https://vkl.world 👉 Іна ў Instagram: https://www.instagram.com/inna.in.engl...
Сёння размаўляем пра Штучны Інтэлект, Data Sciense, Machin Learning, Deep Learning і намагаемся зразумець, што ўсё гэта такое. Да тагож, будзем шмат размаўляць пра генерацыйныя нейрасеткі і як яны працуюць, пра штучны інтэлект і этычныя пытанні. У гасцях Machine Learning Engineer Вадзім Філіповіч.
Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊 👉 Беларускамоўны Твітар: https://vkl.world 👉 Беларускі ШІ: https://t.me/belarusai 👉...
I’m Jay Shetty host of On Purpose the worlds #1 Mental Health podcast and I’m so grateful you found us. I started this podcast 5 years ago to invite you into conversations and workshops that are designed to help make you happier, healthier and more healed. I believe that when you (yes you) feel seen, heard and understood you’re able to deal with relationship struggles, work challenges and life’s ups and downs with more ease and grace. I interview experts, celebrities, thought leaders and athletes so that we can grow our mindset, build better habits and uncover a side of them we’ve never seen before. New episodes every Monday and Friday. Your support means the world to me and I don’t take it for granted — click the follow button and leave a review to help us spread the love with On Purpose. I can’t wait for you to listen to your first or 500th episode!
Current and classic episodes, featuring compelling true-crime mysteries, powerful documentaries and in-depth investigations. Follow now to get the latest episodes of Dateline NBC completely free, or subscribe to Dateline Premium for ad-free listening and exclusive bonus content: DatelinePremium.com
If you've ever wanted to know about champagne, satanism, the Stonewall Uprising, chaos theory, LSD, El Nino, true crime and Rosa Parks, then look no further. Josh and Chuck have you covered.
If you eat, sleep, and breathe true crime, TRUE CRIME TONIGHT is serving up your nightly fix. Five nights a week, KT STUDIOS & iHEART RADIO invite listeners to pull up a seat for an unfiltered look at the biggest cases making headlines, celebrity scandals, and the trials everyone is watching. With a mix of expert analysis, hot takes, and listener call-ins, TRUE CRIME TONIGHT goes beyond the headlines to uncover the twists, turns, and unanswered questions that keep us all obsessed—because, at TRUE CRIME TONIGHT, there’s a seat for everyone. Whether breaking down crime scene forensics, scrutinizing serial killers, or debating the most binge-worthy true crime docs, True Crime Tonight is the fresh, fast-paced, and slightly addictive home for true crime lovers.
The latest news in 4 minutes updated every hour, every day.