«Каласы пад сярпом ШІ» — падкаст пра штучны інтэлект на беларускай мове. Гаворым пра тое, як ШІ мяняе тэхналогіі, культуру, працу і штодзённае жыцьцё. Звычайна раз на два тыдні Эмілія Гаўрус, Яўген Яфімаў і Аляксей Картыннік абмяркоўваюць галоўныя навіны ШІ ў сьвеце і Беларусі, спрачаюцца, выпраўляюць моўныя памылачкі і завяршаюць рэгулярны выпуск вершам. Не абавязкова быць праграмістам — дастаткова цікавіцца тым, куды коціцца гэты «ціхі розум». Сайт і ўсе пляцоўкі: https://kalasy.ai YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai Telegram: https://t.me/kalasyai Instagram: https://www.instagram.com/kalasyai/
Сёння абмяркоўваем ШІ-ікону ў Новалукомлі і вокладкі беларускіх кніг: дзе тэхналогіі дапамагаюць, а дзе выклікаюць спрэчкі? Гаворым пра нацыянальны контур ШІ ў Беларусі, трамвай з аўтапілотам у Мазыры і будучую алімпіяду па ШІ ў Мінску. Дзелімся гісторыямі з «Белсата», фестывалю PRADMOVA і жыцця беларускіх супольнасцей. А яшчэ - робат з дубінкай, бан за здзекі з Claude і лічбавая муха ў сімуляцыі. Напрыканцы - верш Кацярыны Ваданос...
Сёння абмяркоўваем Трампа і яго «ШІ-цара», уласную мову агентаў і тое, як Claude дапамог этычным хакерам узламаць OpenAI. Зазіраем у новыя GPT, Claude і Grok, прымяраем дом з робатам-памочнікам і разьбіраемся, ці могуць мадэлі адчуваць боль. А яшчэ — чаму ня варта хадзіць па грыбы з ChatGPT, навошта Google вылічальныя магутнасьці ў космасе, як каты з камерамі шукаюць згубленых гадаванцаў і які будзік траціць грошы, пакуль ты ...
Сёньня сьвяткуем 30 выпускаў «Каласоў» і разьбіраемся, навошта 13-гадовая дзяўчынка стварыла ШІ-бацькоў, як GPT-6 Astra праходзіць гульню «Я не робат» і хто насамрэч кіруе робатам-прыбіральнікам за $30 на гадзіну. Гаворым пра Качанаву і рэгуляваньне ШІ, дэтэкцыю ласёў на дарогах Беларусі, лічбавы мозг мухі, робата-тэнісіста, пярсьцёнак, які аналізуе пот, таксі без кіроўцаў і спрэчку вакол OpenAI ды задачы Наўе-Стокса.
МЫ Ў ІН...
У другім спэшале «Каласоў пад сярпом ШІ» размаўляем з Аляксеем - беларускім айцішнікам, які стварае музыку з дапамогай Suno і распрацоўвае месенджар для свайго сына з сіндромам Даўна. Абмяркоўваем, як на яго ШІ-альбом выйшаў музычны лэйбл і як нейрасеткі могуць дапамагчы людзям, якім складана размаўляць. А яшчэ - пра пошук сябе пасля банкруцтва, аўтарскія правы на музыку і сімвалы ды працу ў дата-цэнтрах NVIDIA.
НАВІГАЦЫЯ 0:00 Усту...
Сёньня правяраем, чаму чвэрць беларускіх кавярняў з парадаў ШІ не існуе, ці навучыліся кітайцы вырабляць перадавыя чыпы без ASML, гаворым пра Amazon, які скупляе, скануе і зьнішчае рэдкія кнігі, адноўленыя праз ШІ песьні Макса Шчура, галубіны мэсэнджар і агента, які ўзламаў сыстэму спартзалі ды выкінуў чалавека з чаргі. А таксама, пра робата для ўзяцьця крыві, арбітальны ШІ-сэрвэр, кітайскага гуманоіда хутчэйшага за Болта, роспуск ...
Сёньня разбіраем канфуз дэпутата з прамтом ад ШІ, ідэю Акадэміі інтэлектуальных тэхналгоій у Беларусі, амяркоўваем, як OpenAI Astra даказвае тэарэмы, чаму ChatGPT у захапленні ад гуку дрэлі, новыя правілы Suno, першыя рукапашныя баі робатаў Unitree, кітайскіх актораў, якія здаюць свае твары ў арэнду, свежыя мадэлі і тое, як ШІ-агенты зладзілі каардынаваны ўзлом. У фінале моўныя памылачкі і верш ад Эмількі
МЫ Ў ІНТЭРНЭЦЕ 👉 YouTube:...
Сёння абмяркоўваем новыя абмежаванні ад Кітая і прапановы Дэміса Хасабіса па наглядзе за мадэлямі, глядзім, як у Японіі заахвочваюць супрацоўнікаў бонусамі, і зазіраем у Купалаўскі тэатр, дзе ШІ дапамагае пісаць музыку для спектакля. Затым пераходзім да сапраўднай гікаўшчыны: вывучаем сямейства мадэляў GPT-5.6, дзівімся рахунку на 16 мільёнаў долараў у Claude і абмяркоўваем еўрапейскую суверэнную платформу eustella.
А яшчэ ў выпуск...
Гэта наш першы спэшал - выпуск, у якім Яўген сустракае госця! Да нас завітаў Валянцін Завадскі - праграміст, прадпрымальнік, бацька трох дачок і стваральнік галасавога ШІ-памочніка EVY. Пагаварылі пра вайб-кодынг, будучыню распрацоўнікаў, AGI, выхаванне дзяцей у эпоху ШІ і пра тое, як 98% кода рэальнага прадукту можна стварыць з дапамогай агентаў.
🔸 Валянцін у інтэрнэце: https://zavad.ski
🔸 Evy: https://evy.so
Сёння абмяркоўваем беларускі АСМR, таямніцы нашых дыялектаў, тры галоўныя якасці для працы ў Anthropic і як праграмістцы дазволілі не выкарыстоўваць ШІ на працы праз рэлігію. Гаворым пра адмену ШІ-звальненняў, супермагутную Claude Fable 5 і кітайскую GLM 5.2, як Ілон Маск стаў першым у свеце трыльянерам, а SpaceX купіла Cursor за $60 мільярдаў. Не абышлі бокам і айчынныя навіны - указ аб рабатызацыі Беларусі і крутую калабарацыю On...
Сёння абмяркоўваем беларускія «ШІ-светлафоры», відэаманіторынг купальшчыкаў на Цнянцы, гаворым пра забарону выезду за мяжу для кітайскіх ШІ-інжынераў, укараненне ШІ ў беларускі РЭБ, перакладчык для жывёл і цуда-пластыр з Чыкага, які ратуе сэрцы. Разбіраемся са злівам ад Цукерберга пра навучанне ШІ-агентаў на працы супрацоўнікаў Meta і новым факультатывам па ШІ ў беларускіх школах. Таксама абмяркоўваем біблейскі серыял ад Amazon і п...
Вітаем у новым выпуску падкаста! Сёння абмяркоўваем «такеноміку» і тое, колькі кампаніі рэальна трацяць на мазгі ШІ, навіну пра магістратуру па штучным інтэлекце ў БНТУ разам з кітайцамі, гаворым пра «паўстанне» супраць Сэма Альтмана, этыку продажу карпаратыўных перапісак для навучання мадэляў і чаму Meta звальняе тысячы людзей, каб купіць больш відэакарт, разбіраем GPT-5.5, новыя магчымасці Image 2.0 і моц кітайскага DeepSeek V4.&...
Вітаем у новым выпуску падкаста! Сёння абмяркоўваем «такеноміку» і тое, колькі кампаніі рэальна трацяць на мазгі ШІ, навіну пра магістратуру па штучным інтэлекце ў БНТУ разам з кітайцамі, гаворым пра «паўстанне» супраць Сэма Альтмана, этыку продажу карпаратыўных перапісак для навучання мадэляў і чаму Meta звальняе тысячы людзей, каб купіць больш відэакарт, разбіраем GPT-5.5, новыя магчымасці Image 2.0 і моц кітайскага DeepSeek V4.&...
Вітаем усіх у нашым першым афлайн-выпуску! Мы запісалі яго ў сапраўдным замку — з віном, мікрафонамі, жывымі эмоцыямі і шчыльнай порцыяй ШІ-навінаў. У выпуску гаворым пра эмоцыі ў нейрасетак, AI-сумоўі, звальненні дзеля дата-цэнтраў, кланаванне калег, робатаў, акуляры для спісвання, Мальера ад штучнага інтэлекту і пра тое, ці не час нам усім патроху рыхтавацца да вельмі дзіўнай будучыні.
Далучайцеся — будзе атмасферна, ...
Сёння абмяркоўваем, чаму OpenAI нечакана закрывае Sora і ці канец гэта эпосе відэа-хайпу, разбіраемся з таямнічай мадэллю Claude Mythos ад Anthropic, зазіраем у закуліссе кітайскага ШІ, дзе заснавальнікам Manus забаранілі выезд з краіны, гаворым пра еўрапейскія дата-цэнтры за $10 млрд, беларускі кантэкст у ІТ і культурныя кропкі: ад Віктара Марціновіча да новага падкаста «Кропкі над ё».
На дэсерт — трохі экшну: робат-та...
Вітаем у новым выпуску! Сёння ўтульна разважаем пра тое, як Сэм Альтман хоча прадаваць нам ШІ па лічыльніку, нібы ваду ці святло, і што прынесла абнаўленне GPT 5.4 з кантэкстам у мільён токенаў. Гаворым пра «Macrohard» Ілана Маска і будучыню кампаній з аднаго чалавека, а таксама пра тое, чаму 98% беларускіх студэнтаў не могуць жыць без нейрасетак.
Абмяркоўваем беларускі «Беллегпрам» з яго нейрапрынтамі, айчынны стартап «Грай», які ...
Вітанкі, шаноўныя! КПСШІ на сувязі. Сёння разбіраемся, чаму дата-цэнтры OpenAI папракаюць за празмернае спажыванне вады, абмяркоўваем страх страціць працу праз ШІ і разважаем, чаму ў ваенных сімуляцыях ChatGPT амаль заўсёды выбірае ядзерны ўдар — і прычым тут Anthropic.
ДЗЕ НАС СЛУХАЦЬ 👉 YouTube: https://www.youtube.com/@kalasyai 👉 Аўдыёпляцоўкі: https://kalasyai.podbean.com
НАВІГАЦЫЯ 0:00 Уступ 10:17 Афіцыйны пачатак 19-га...
Вітанкі! Падкаст «Каласы пад сярпом ШІ» зноўку ў вашых падкаст-прыёмніках!
Сёння пачынаем з «капэруса» і «кутаса», потым заныравем у вір ШІ-скандалаў: чаму топ-менеджарку OpenAI звольнілі за дыскрымінацыю і навошта Сэм Альтман прыбраў слова «бяспека» з місіі кампаніі? Абмяркоўваем ШІ-акуляры і кулоны ад Apple і тое, як кітайскія мадэлі пачынаюць «наступаць на пяткі» амерыканскім. Не абышлося і без роднага, беларускага: абмярк...
Прывітанне, сябры! Гэта 17-ты выпуск «Каласоў пад сярпом ШІ», і мы зноў сабраліся, каб абмеркаваць самыя цікавыя навіны са свету штучнага інтэлекту за апошнія тыдні.
Сёння ў выпуску — сапраўдны кіберпанк па-беларуску і не толькі! Абмяркоўваем вірусны ШІ-агент OpenClaw, які можа сам кіраваць вашым жыццём, але часам «злівае» вашы паролі. Разбіраемся, чаму ШІ-агенты стварылі ўласную сацсетку Moltbook, прыдумалі сваю рэлігію Crus...
Прывітанне, сябры! Гэта 16-ты выпуск «Каласоў пад сярпом ШІ», і мы зноў сабраліся, каб абмеркаваць самыя вар’яцкія і значныя навіны са свету штучнага інтэлекту за апошнія тыдні.
Сёння гаворым пра тое, як Google аб’яднаў усе свае сэрвісы (ад пошты да YouTube) пад парасонам Gemini і ці не страшна давяраць карпарацыі ўсё сваё лічбавае жыццё. Разбіраем скандал вакол Grok і Ілана Маска, пасля якога нейрасетцы забаранілі ства...
Сёння абмяркоўваем, як Anthropic зрабіў за гадзіну тое, што каманда Google пілавала цэлы год, і чаму Neuralink плануе масавы канвеер мазгавых чыпаў ужо ў 2026-м. Гаворым пра «вадкае шкло» і ШІ-пераказы ў Telegram, а таксама пра бунт супольнасці супраць Microsoft пад сцягам «Microslop». Зазірнем на завод «Гарызонт», дзе Лукашэнку паказалі «ШІ-тэлевізар» і разумную даільную ўстаноўку, і абмяркуем дзіўны менскі мюзікл, дзе паштоўкі пе...
If you've ever wanted to know about champagne, satanism, the Stonewall Uprising, chaos theory, LSD, El Nino, true crime and Rosa Parks, then look no further. Josh and Chuck have you covered.
Current and classic episodes, featuring compelling true-crime mysteries, powerful documentaries and in-depth investigations. Follow now to get the latest episodes of Dateline NBC completely free, or subscribe to Dateline Premium for ad-free listening and exclusive bonus content: DatelinePremium.com
Listen to 'The Bobby Bones Show' by downloading the daily full replay.
The official podcast of comedian Joe Rogan.
The Clay Travis and Buck Sexton Show. Clay Travis and Buck Sexton tackle the biggest stories in news, politics and current events with intelligence and humor. From the border crisis, to the madness of cancel culture and far-left missteps, Clay and Buck guide listeners through the latest headlines and hot topics with fun and entertaining conversations and opinions.